ЗНАХОДЗЬЦЕ САМЫЯ ЧАРОЎНЫЯ МЕСЦЫ БЕЛАРУСІ і атрымлівайце падарункі
Вандруй па Беларусі. Наведвай месцы з нашых гісторый і атрымлівай падарункі ад тэлеканала Н2 і брэнда "ЯСНА".
Дасылай фатаграфіі месцаў з нашых гісторый, каб падтвердзіць свае дасягненне, да 30 верасня 2019 года.
Наведай любыя 3 месцы і атрымай гарантаваны падарунак!


З дазволу панства мы пачынаем наш аповяд. Адну за адной мы будзем вам распавядаць таямнічыя і загадкавыя гісторыйкі, якія адбыліся на нашай зямлі.

Магчыма, некаторыя гісторыі вы чулі, магчыма, што нешта вам расказвалі вашы дзяды і бабулі.

Тое, што мы вам раскажам, можа і праўда, а можа і казка. Верыць ці не – гэта мы пакідаем толькі на ваша меркаванне.
ГIСТОРЫІ ЎЖО БЛІЗКА

У пошуках таямніц мы знаходзiм тое, што не страчана, але амаль што забыта. Нешта па-ранейшаму жыве вакол нас, непакоіць, хвалюе і палохае. Гэта моц, якую можна ўбачыць i адчуць.
ЭПІЗОД ПЕРШЫ. ВОСТРАЎ ДУ.

Запрашаем паслухаць і паглядзець першую частку гісторый Юрыя Жыгамонта. Сення ён распавядзе пра самы вялікі і загадкавы востраў нашай краіны – востраў Ду, што на Асвейскім возеры.

Мноства цікавых паданняў мы пачулі ад мясцовых жыхароў, і самые фантастычныя прапануем вам.

Каардынаты гісторыі: Асвейскае возера ў Верхнядзвінскім районе, Віцебскай вобласці. (56°02'51.4"N 28°07'31.7"E)
ЭПІЗОД ДРУГІ. ВОЗЕРА ЯНАВА.

Святыя мясцiны нiколi не зробяцца пустымi. Яны прыцягваюць, надзяляюць верай, спакоем i сэнсам. Але хто мае такую моц, каб чалавек вырашыў, што яму гэта патрэбна?

Каардынаты гісторыі: Возера Янава. Полацкі район, Віцебская вобласць (55°16'22.0"N 28°46'55.3"E)

P.S. На нашу думку, гэта лепшае месца для святкавання Купалля
ЭПІЗОД ТРЭЦІ. СТАРЫЯ МЛЫНЫІ ЧОРТАВА ВОКА.

Мабыць гэта сіла веры, а мабыць і казкі. Пра гэта разважаюць і гэта існуе.

Мы размаўляем з людзьмі і слухаем іхнія аповяды пра незвычайныя і цікавыя рэчы, а потым расказваем іх вам.
Глядзіце нашыя гісторыйкі з мясцін Браслаўшчыны.

Каардынаты гісторыі: возера Бож`я вока, Браслаўскі раен (GPS 54.8310308,26.2253284)
ЭПІЗОД ЧАЦВЁРТЫ. БАГІНЯ МАРАНА, СВЯТОЕ ВОЗЕРА І ЦУДАДЗЕЙНЫ КАМЕНЬ.

Сёння мы раскажам тры гісторыі. Кожнае з гэтых старадаўніх месцаў валодае сваёй магіяй і прыцягвае людзей.
Некаторыя шукаюць там спакой, некаторыя — сваё шчасце и здароўе.
Кажуць, што старадаўнія богі и зараз дапамагаюць людзям.

Каардынаты гісторыі: Капіща багіні Мараны 54.072434,29.473074
Святое возера 54.096994,29512964
Цудадзейны камень 53.806596,29.608972


ЭПІЗОД ПЯТЫ. СВЯТАЯ КРЫНІЦА, ЦУДАДЗЕЙНЫ АБРАЗ І ПРЫВІД МАНАХА.

Складаны лёс беларускай зямлі і шматлікія выпрабаванні значна ўзмацнялі
нашых продкаў. А якія цуды тварыла іх вера!

Сёння розныя рэлігіі мірна суіснуюць на нашай зямлі. Кожны беларус цяпер
вольны верыць у тое, што яму блізка.

Каардынаты гісторыі: Касцел Св. Мікалая (прывід манаха) 53.974318,30.1525053
Баркалабоўскі жаночы манастыр (цудадзейны абраз) 53.6017186,30.2650888,263
Пустынскі манастыр 54.1012611,31.7460813,228
Дзякуем кампаніі Атлант-М Альянс афіцыйнаму дылеру Toyota ў Беларусі.
Выказваем падзяку за тое, што дапамаглі нам адчуць дух сапраўдных падарожжаў, не збочылі і адкрылі разам з намі містычную і чароўную Беларусь.
Дасылай фатаграфіі і атрымлівай падарунак!
З 1 кастрычніка па 20 кастрычніка, вы з вамі звяжамся і паведамім, як атрымаць ваш падарунак.
Імя і прозвішча
E-mail
Нумар вашага тэлефона
Фатаграфіі